Паэма
“Аповед дзеда Піліпа”
Яксьці раз у адным беларускім куточку
Мокрай, халоднай асенняй парой
Старэнькі дзядуля сядзеў у садочку
І выглядаў недаступнай сцяной.
Сумныя вочы, твар крыху суровы,
На галаве кучма сівых валос,
Насуплены цёмныя, тоўстыя бровы,
Здаецца, пражыў ён цяжкі вельмі лёс.
Мясцовыя дзеці дазнацца хацелі,
Чаму задуменны дзед вечна сядзіць.
Таму ў гэты дзень у садок прыляцелі,
Пытаннямі сталі Піліпа трусіць.
– Колькі дзядуля жывеш ужо гадоў?
– Навошта з дня ў дзень у садочку сядзіш?
– Ці маеш у вёсцы кагосьці з сяброў?
– Чаму на прыволле так пільна глядзіш?
Столькі пытанняў яму ў першы раз.
Сабраўся дзед з думкамі, хопіць тужыць.
Патрэбна даць дзецям трапны адказ.
Гучна пачаў тут Піліп гаварыць:
– На свеце ўжо гэтым жыву вельмі многа.
Шмат пакут перанёс на ўласных плячах:
Страта родных, сяброў, пустата ля парога,
Але ў думках заўсёды і ў слязах на вачах.
А ці ведалі вы, мае родныя дзеткі,
Што мы нараджаемся ўсе з пачастункам.
І гэта зусім не вясновыя кветкі,
А слова ад Бога – і ёсць падарунак.
Сёння чамусьці моладзь такая,
Што шчырыя словы ад іх не гучаць.
А мову трэба любіць, бо святая,
І словам чыстым усіх павучаць.
Кожны хоча быць цяпер модным,
Слова светлае больш не цаніць,
Крыўдзіць многіх, пярэчыць родным,
Каранямі сваімі не даражыць.
Ці звярталі ўвагу на роднае слова,
Што злятае з вуснаў бабуль і дзядуль?
Як жа прыгожа гучыць іх мова,
Задавалісь пытаннем: яна бярэцца адкуль?
Вось я з дня ў дзень усё гляджу, назіраю,
Як змяняецца вёска, а з ёю і людзі.
І сяджу ў садочку, чакаю, чакаю,
Можа хто з гарадскіх назад у вёску прыбудзе.
Ды нічога не зробіш: такая сучаснасць.
І людзі жывуць ужо новым жыццём.
Але павінна застацца адказнасць:
Берагчы мову і свой родны дом.
Моўчкі стаялі, пачуўшы ўсё гэта,
Не ведалі дзеці, што нават сказаць.
Так уразіла шчырая лекцыя дзеда,
Засталося ім толькі падзякаваць.
– Паклонімся табе, дзядуля, мы нізка
За адкрытае сэрца і ветлівасць слоў.
Што, нягледзячы на холодны вятрыска,
Абудзіў да светлага слова любоў.
І вось прайшло ўжо некалькі лет,
Выраслі дзеці, памчалісь вучыцца.
А ў садочку сядзіць стары дзед
Ды ўсё чакае гасцей са сталіцы.